Cinema
Perpetuum Mobile

Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў
8-17 красавiка
Мінск, Беларусь

дашлі фільм!

8 красавіка

19:00
Адкрыццё фестываля. Канцэрт Сяргея Пукста. Праграма "Дзэн/трэш" частка 1 (Эрас)
Корпус8, пр-т Машэрава, 9

9 красавіка

13:00
Праграма дзіцячай анімацыі
Літаратурны музей Пятруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30
13:00
Воркшоп па стоп-моушн анімацыі (Hannah Harkes)
ГА "МАЦ "Фіальта", вул. Мяснікова, 35, уваход праз двор
18:00
Дакументальная конкурсная праграма
к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20
20:00
Беларуская конкурсная праграма
к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20

10 красавіка

14:00
Пазаконкурсная праграма анімацыі
Корпус8, пр-т Машэрава, 9
18:00
Ігравая конкурсная праграма
к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20
20:00
Анімацыйная конкурсная програма
к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20

11 красавіка

20:30
Пазаконкурсная праграма "Прымаючы гвалт" і дыскусія
Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57

12 красавіка

19:00
Паказ польскай анімацыі ад к/ф O!PLA
Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

13 красавіка

19:00
Праграма "Балканскі блюз" ад к/ф Dokufest, Косава
Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4
21:00
Праграма "Лепшае" к/ф Grenzland-Filmtage Selb, Германія
Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

14 красавіка

19:00
Творчая сустрэча з рэжысеркай Карын Брэк.
Корпус8, пр-т Машэрава, 9
21:00
Пазаконкурсная праграма "Маладое расійскае кіно"
Корпус8, пр-т Машэрава, 9

15 красавіка

19:00
Эксперыментальная конкурсная программа
Корпус8, пр-т Машэрава, 9
20:30
Пазаконкурсная праграма "Дзэн/трэш" частка 2 (Танатас)
Корпус8, пр-т Машэрава, 9
23:00
Праграма музычнага відэа "Visual Music"
Паб-клуб "Графіці", зав. Калініна, 16

16 красавіка

15:00
Прэзентацыя кнігі "Апантанасць. Перверсія. Бунт. Скажоныя мары ў анімацыі Цэнтральнай Еўропы"
Кнігарня "Галіяфы", вул. Старавіленская, 6

17 красавіка

18:00
Закрыццё фестываля
Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57
Missing flash plugin. Please download the latest Adobe Flash Player:
Get Adobe Flash Player

Штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile ─ некамерцыйнае культурная мерапрыемства, накіраванае на:

  • прасоўванне незалежнага, аўтарскага кінематографа;
  • пошук новых форм і рашэнняў у кінамастацтве;
  • падтрымка культурнай разнастайнасці ў кіно;
  • развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.

Cinema Perpetuum Mobile – сацыяльны праект, які ствараецца людзьмі па прынцыпах самаарганізацыі, узаемадапамогі, адкрытасці, празрыстасці і дэцэнтралізацыі. Гэта значыць, што любы чалавек можа ўзяць удзел у агульнай справе па арганізацыі фестывалю і назіраць, як гэта робяць іншыя.

Latest news

Расклад СРМ-2016: выбар на любы густ!



На Cinema Perpetuum Mobile-2016 традыцыйна будуць прадстаўлены 5 конкурсных праграм: ігравая, дакументальная, эксперыментальная, анімацыйная і беларуская. Пераможцу ў кожнай секцыі будзе вызначаць міжнароднае журы.

Вас чакаюць таксама пазаконкурсныя паказы: маладое расійскае кіно, анімацыя, праграма “Прымаючы гвалт” з дыскусіяй, а таксама не абыдзецца без нашага любімага Дзэн/Трэшу. І ўпершыню ў гэтым годзе мы падрыхтавалі для вас праграму дзіцячай анімацыі і Visual Music!

Яшчэ больш партнёрскіх паказаў у гэтым годзе! Вас чакае паказ польскай анімацыі з кінафестываля O!PLA, праграма “Балканскі блюз” ад Docufest, Косава і падборка лепшых фільмаў ад кінафестываля Grenzland-Filmtage Selb, Баварыя.

Мы рады запрасіць вас на майстар-клас па стоп-моушн анімацыі і творчую сустречу са шведскай рэжысёркай, чальцом журы, Карын Брэк.

І, канешне, чакаем вас на вечары адкрыцця V Міжнароднага фестываля кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile!

Сачыце за падзеям на Facebook і ВКонтакте, каб нічога не прапусціць!


Кінафестываль CPM пройдзе з 8 па 17 красавіка

Мы рады паведаміць, што 5-ы фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile пройдзе з 8 па 17 красавіка ў Мінску! Тэма 2016 года – акунанне ў кіно, і на 9 дзён мы акунёмся ў свет кіно і яго разнастайных форм і фарбаў.

Пасля правядзення ў Мінску паказы працягнуцца ў рэгіёнах Беларусі, а таксама па ўсім свеце ў рамках партнёрскіх паказаў.

Поўны спіс праграм і расклад з'явяцца ў хуткім часе на сайце і ў нашых сацыяльных сетках!


Мы рыхтуемся да СРМ-2016!

Сябры, афіцыйна абвяшчаем, што прыём заявак на СРМ-2016 скончаны.
Мы пачнынаем адбіраць удзельнікаў і рыхтавацца да фестывалю!

Усе аўтары атрымаюць паведамленне па пошце ў канцы лютага – пачатку сакавіка.

Спіс праграм з'явіцца ў канцы сакавіка..

Кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile адкрывае прыём заявак!

Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў V фэстывалі кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile (CPM), які пройдзе ў красавіку 2016 года. Адправіць свае працы можна да 15 лістапада 2015.

Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы працягласцю не больш за 35 хвілін, створаныя не раней 1 студзеня 2014 года. Колькасць работ ад аднаго ўдзельніка не абмежавана. Удзел у фестывалі не прадугледжвае выплаты ніякіх узносаў.

Конкурсная праграма фестывалю ў 2016 годзе ўключае секцыі ігравога, дакументальнага, эксперыментальнага, беларускага кіно, а таксама анімацыю і музычныя відэа.

Фестывальныя паказы і вызначэнне пераможцаў пройдуць у красавіку 2016 года ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой у рамках супрацоўніцтва з міжнароднымі кінасупольнасцямі і фестывалямі.

Штогод фестываль праводзіцца на разнастайных пляцоўках горада Мінска, іншых гарадоў Беларусі, а таксама замежных краінаў.

Сачыць за навінамі фестывалю можна на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках у Facebook і УКантакце.

Пяты штогадовы міжнародны фестываль незалежнага кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile» - некамерцыйнае культурнае мерапрыемства. Аргкамітэт фестывалю складае супольнасць энтузіястаў-кінаманаў kinaklub.org, якія прыхільныя каштоўнасцям пастаяннай вольнай кінатворчасці. Фестываль накіраваны на прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, развіццё беларускага кіно, а таксама стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасуполкамі і кінааматарамі па ўсім свеце.


Набліжаецца апошні ў гэтым годзе вечар # белкинолето!

У гэтую пятніцу, 4 верасня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (К. Маркса, 12) адбудзецца сустрэча з маладымі аўтарамі-ўдзельнікамі фестывалю CPM-2015.
У гэты раз вы ўбачыце фільмы:
- "Невядомы мужчына" / Зміцер Дзядок;
-"Шчаслівыя дні" / Марыя Манакова, Зміцер Ляўкоўскі;
- "Дарога да сонца" / Яўген Лыткін, Максім Малахаў;
- "І шчасце" / Максім Швед;
- "Вялікая Казява і маленькая Казяўка" / Зміцер Шастапалаў;
- "Мульт пра вяселле" / Аляксандра Падкапаева, Марыся Тульжанкова;
- "ОБНЦБНЧА" / Максім Лушчык;
- "Дзень нараджэння ў Мінску" / Мікіта Лаўрэцкі.

Прыходзьце самі, клічце родных і сяброў. Невядома: калі яшчэ можна будзе атрымаць асалоду ад прагляду адборных беларускіх кароткаметражак пад адкрытым небам.

Пачатак: 21.00
Уваход вольны


Спякотнае # белкинолето 2015-га працягваецца!

У гэтую пятніцу, 7 жніўня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (К. Маркса, 12) вы ўбачыце гульнявыя фільмы маладога беларускага рэжысёра Сяргея Каласоўскага:
- "Ліст";
- "Мексіка";
- "Пугач";
- "Пары".

Пасля паказу - абавязковая гутарка з аўтарам!

Пачатак: 21.30
Уваход вольны


Дата трэцяга вечара #белкинолето набліжаецца!

Ужо ў гэтую пятніцу, 24 ліпеня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (К. Маркса, 12) вы ўбачыце працы беларускага аўтара Ігара Чышчэні, пасля чаго ўсе разам пагаворым з ім.
Фільмы Ігара Чышчэні на будучым пятніцкім вечары:
- "Час. Кіно. Жыццё";
- "На манежы сёння і заўсёды";
- "Сінагога";
- "Страчаная песня";
- "Подых балот".

Пачатак: 21.30
Уваход вольны


Белкинолето працягваецца 10 ліпеня

Увечары 10 ліпеня мы зноў будзем паказваць кіно пад адкрытым небам. У нас ужо падрыхтавана новая праграма беларускіх фільмаў з калекцыі Cinema Perpetuum Mobile 2014. У яе ўвайшлі:
- "Савяня" / Вольга Вахоніна;
- "Аскепкі" / Вера Дземянчук;
- "Выканаўца" / Жугжда Данііл;
- "Бадзяжка Юрык" / Дар'я Андраянава;
- "Андрэй Такінданг. Спынюся ў сярэдзіне" / Ігар Чышчэня;
- "Арт-рэпатрыяцыя "/ Ягор Сурскі.

Сачыце за навінамі ў нашых суполках Укантакце і на Facebook, а таксама пa хэштэгу #белкинолето.

Пачатак: 21.30
Уваход вольны

Не забывайце, што самаарганізацыя і узаемадапамога на паказе толькі вітаюцца. Прыносьце з сабой турыстычныя дыванкі, пледы, цёплыя напоі, дзяліцеся з бліжнімі.


Першы паказ Белкинолето 2015

У пятніцу, 26 чэрвеня, прайшоў першы паказ Белкинолето СРМ-2015.
Гэтым летнім вечарам у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея можна было ўбачыць наступныя працы:
- "А што ў лузе?" /Аляксандра Падкапаева, Марыя Тульжанкова;
- "Пра каханне: Іра" / Зямцова Любоў;
- "Пра коніка" / Ганна Емяльянава;
- "Рэканструкцыя бяссоння" / Нэла Васілеўская;
- "БРАК" / Ілля Бажко;
- "Вартаўнік" / Віктар Красоўскі.

Пасля паказу прайшла гутарка з аўтарамі фільмаў пра жыццё, творчасць і кіно.

Чакаем Вас 10 ліпеня на другім паказе беларускіх фільмаў.
Пачатак: 21.30
Уваход вольны
Не забывайце сачыць за навінамі ў нашых суполках Укантакце і на Facebook, а таксама па хэштэгу #белкинолето.


Белкинолето 2015: кіно пад адкрытым небам

Гэтым летам Cinema Perpetuum Mobile запускае новы праект - Белкинолето. Кожны другі тыдзень па пятніцах вы можаце глядзець працы з усіх гадоў фестывалю, знятыя беларускімі рэжысёрамі, а таксама пагутарыць з аўтарамі. Паказы будуць праходзіць пад адкрытым небам, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея.

Сачыце за навінамі ў нашых суполках Укантакце і на Facebook, а таксама па хэштэгу # белкинолето.
Пачатак: 21.30
Уваход вольны


Show more >>>>> Hide <<<<<
  • Мы незалежныя

    Cinema Perpetuum Mobile - некамерцыйны, незалежны праект, які трымаецца на імкненнях і рэсурсах арганізатараў.

  • Мы адкрытыя

    Кожны жадаючы можа далучыцца да каманды і праекта на ўмовах узаемадзеяння.

  • Мы празрыстыя

    Няма кіраўнікоў, няма цэнтралізацыі, няма бар'ераў – так выглядае струтура фестывалю. У мікракосме  Cinema Perpetuum Mobile усе аб'яднаныя энтузіазмам.