CPM filmfest
12-20 студзеня
планета Зямля

Вступление

Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile - 2013 яшчэ раз адбыўся. Мы працягнулі нашыя эксперыменты з пляцоўкамі і месцамі паказаў: на працягу 9 дзён прагляды адбываліся на 8 пляцоўках Мінска і адначасова ў 10 гарадах Беларусі, а паказы адмысловай міжнароднай праграмы здарыліся у 15 краінах міру.

У СРМ - 2013 прыняло удзел больш за 320 стужак з больш як 40 краін. Конкурсная праграма утрымлівала 24 стужкі, а 60 іншых трапілі у тэматычныя па-за конкурсныя паказы, якія былі разбіты на 16 тэматычных праграм.

У 2013 годзе мы працягнулі будаваць нашую партнерскую сетку і працягнулі працэс дыялогу паміж кінасуполкамі Беларусі і яе суседзямі, так і усяго сусвету.

Пераможцы

Намінацыя Кадр Намінацыя
Гран-пры Эскімосскі пацалунак
Карын Брэк
Драма/13 хвілін

Сын Ізы ляжыць у коме пасля аварыі. Мы ідзем за ёй, калі яна праходзіць праз боль і страх да нечага іншага.

Намінацыя Perpetuum amor Шум
Таццяна і Вольга Паліектавы (Расія, Санкт-Петэрбург, 2012)
Драма/ 10 хвілін

Фільм пра чалавека, чые шумныя думкі перашкаджалі яму знайсці сваё шчасце.

Намінацыя Perpetuum adversi Рэвалюцыя ў Рэйк’явіке
Ізольд Уггадотцір (Ісландыя, 2012)
Драма/ 19 хвілін

З-за калапсу ісландскай эканомікі, Гудфінна (якой 58 год), паўстае супраць крызісу, каб захаваць ўласную годнасць.

Намінацыя Perpetuum arts Нітка снення
Марта Паек (Польшча, 2011)
Драма/ 14 хвілін

Фільм “Нітка снення” падымае тэму сна. Сон — гэта месца сустрэча сусвету цела і розумы; гэта няўлоўна для нас і цяжка вызначальна. Сны пераносяць нас у сусвет, дзе правілы могуць змяняцца, у той час як Рэальны сусвет, правілы якога мы відавочна ведаем, здаецца пазбаўленым логікі.

Намінацыя Perpetuum mobile Мама
Зміцер Суржыкаў (Украіна, г. Адэса, 2011)
Драма/ трылер/ 15 хвілін

Дзеці вырастаюць, і ў іх пачынаецца сваё жыццё. Часта гэта адбываецца ўдалечыні ад роднага дома. Адзінота і старасць - вось што чакае нашу гераіню, Маму. Увесь яе свет - гэта аднапакаёвая кватэра у старым доме, з відам на будоўлю новага шматпавярховіка. Аднойчы сусед Мамы просіць прыглядзець за яго гадаванцам - ігуанай, якая замяняе ёй дзіця.

Намінацыя Perpetuum vita Шыбенік
Барташ Круглік (Польша, Варшава, 2012)
Фантастыка, чорная камедыя/ 15 хвілін

Што вы будзеце рабіць, калі Смерць нечакана наведае вас? Ці можа ваша жыццё быць выгандлевана праз гульню ў карты? Чорная камедыя.

Лепшы беларускі фільм Горад
Андрэй Баджы Такінданг (Беларусь, Мінск, 2012)
Баявік, пародыя, трылер, жахі/ 4 хвіліны

Падзеі разгортваюцца ў сталіцы Рэспублікі Беларусь, горадзе Мінску. Музыка гурта "RECHA" ператварае зомбі, якія лютуюць у горадзе, у звычайных людзей, што сімвалізуе сілу ўплыву мастацтва на грамадства. У фінале музыкі едуць ратаваць праз сваю творчасць іншыя гарады.

Лепшы фільм секцыі урбаністыкі Сквот - горад належыць нам.
Кристоф Коэльо (Франция, 2011)
Дакументальны/ 94 мін

Гісторыя барселонскай сеткі «Miles de Viviendas» (Тысячы дамоў) - якія спабуюць уплываць на спекуляцыю жыллем шляхам прамога дзеяння.

Прыз глядацкіх сімпатый 82
Калум Макміармід (Велікабрытанія, Лондан, 2012)
Драма, трылер /6 хвілін

Паштальён (акцёр Нік Моран) дазваляе нам увайсці ў яго цёмны свет у ціхім прыгарадзе.

Прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў) Эскімосскі пацалунак
Карын Брэк
Драма/13 хвілін

Сын Ізы ляжыць у коме пасля аварыі. Мы ідзем за ёй, калі яна праходзіць праз боль і страх да нечага іншага.

Прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў) Цырк
Пабла Рэмон (Гішпанія, Мадрыд, 2011)
Камедыя/ 8 хвілін

Лаўка ў парку. Два адміністратара, якіх звольнілі з-за эканамічнага крызіса. З’яўляецца рэвалюцыйная ідэя, якая дапаможа вырашыць праблему няпэўнай будучыні.

Прыз глядацкіх сімпатый (Лондан) Простыя рэчы
Арцём Лобач (Беларусь, Борисов, 2012)
Дакументальны/ 11 міны

Хто такі “беларускі мужык”? Гэты фільм пра беларускага героя ад сахі. Калі зразумець і пачуць героя фільма, то тады можна наблізіцца да паразумення душы простага беларуса.

Прыз глядацкіх сімпатый Джорджтауна (Малазія) Кірляндыя
Ілля Бажко (Беларусь, Мінск, 2012)
Сатыра, фантастычная антыутопія/ 7 хвілін

Палітычная сатыра, фантастычная антыутопія ў класічнай эстэтыцы нямога кінематографа.

Прыз глядацкіх сімпатый Тыраспаля (Малдова) і гораду Клуй (Румынія) Другое дыханне
Сяргей Цыс (Расія, Масква, 2012)
Навуковая фантастыка/ 7 хвілін

Кожны дзень ён абавязаны зрабіць кветку з алюмініевай банкі і пасадзіць яе ў сухую зямлю. У гэтым сэнс яго існавання, бо ў свеце нічога не засталося, акрамя металічнага шамацення кветак апакаліпсіса.

2013 студзень
8 дзён
42 краін
320 удзельнікаў
$500 бюджэт
9 членаў журы
150 валанцёра
8 пляцовак
8 гарадоў у Беларусі
15 стран-удзельнікаў
міжнародных паказаў

Журы

Партнёры