Прэс-рэліз фестывалю “Сінема Перпетум Мобіле”

Другі фестываль кароткаметражных фільмаў “Cinema Perpetuum Mobile” запрашае да ўдзелу

Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў “Cinema Perpetuum Mobile” , што сабраў больш 190 карцін з 37 краін у 2012 годзе, ізноўку рады запрасіць незалежных беларускіх фільммейкераў да ўдзелу! Фестываль адбудзецца 12-20 студзеня 2013 года не толькі ў Мінску, але і ў беларускіх рэгіёнах ды замежжы. Унікальная культурная падзея, створаная валанцёрамі і аматарамі кіно ў 2011 годзе. За гэты час мы пашырылі тэматыку “Вечнага рухавіка” і цяпер прадстаўляем значна абноўленую фестывальную праграму. Яна складаецца з наступных сямі секцый:

На працягу некалькіх фестывальных дзён прафесійнае журы з вядучых кінематаграфістаў свету сумесна з гледачамі вызначаць пераможцаў у пяці намінацыях:

Мэты фестывалю – падтрымка незалежнага беларускага кінематографа, спрыянне фільммейкерам-пачаткоўцам, развіццё міжкультурнага дыялогу.

Каманда фестывалю запрашае прафесіяналаў кіно і аматараў з усяго свету раскрыць свой погляд на праблемы 21-га стагоддзя.

У гэтым годзе амбіцыі арганізатараў Фестывалю – руху «Кінаклуб.орг» - значна ўзраслі. Плануецца правесці конкурсныя паказы на некалькіх пляцоўках Мінска ды ў іншых гарадах Беларусі (Гомелі, Гродна, Лідзе, Маладзечна, Віцебску, Салігорску, Мазыры, Баранавічах), а таксама за мяжой. У дадзены момант абмяркоўваецца магчымасць паказу фестывальнай праграмы ў Польшчы, Расіі, Украіне, а таксама ў беларускіх дыяспарах за мяжой.

Партнёрамі фестывалю, як і раней, будуць міжнародныя фестывалі незалежнага кіно: “Ascona Film Festival” (Швейцарыя), “Quest Europe” (Польшча), “Zubroffka ISFF” (Польшча, Беласток) і “Meters” (Расія).

“Cinema Perpetuum Mobile” – першы беларускі кінафестываль, уключаны ў буйнейшую базу дадзеных фестываляў “Withoutabox”, раздзела IMDb (Internet Movie Database).

“Withoutabox” аб’ядноўвае больш 300 000 фільммейкераў і ўтрымлівае інфармацыю пра 3000 фестываляў з усяго свету.

Гэты міжнародны праект арганізоўваецца выключна намаганнямі валанцёраў, якіх фестываль запрашае да актыўнага супрацоўніцтва. Для таго, каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць анлайн-анкету: http://filmfest.by/2013/volunteers/questionnaire

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў фестывалі “Cinema Perpetuum Mobile” можна даведацца на афіцыйным сайце: http://filmfest.by/2013/ і ў каардынатараў фестывалю:

Аляксандр Мартынюк, кіраўнік Оргкамітэту: tel.: +37529 8504050 e-mail: cinemapm@gmail.com

Дзяніс Шэка: tel.: +37529 2770790 e-mail: dzianis.sheka@filmfest.by skype: denis.sheko

Дар’я Яфімава: tel.: +37529 1115705 e-mail: darya.efimova@filmfest.by skype: artlunatic