Набліжаецца апошні ў гэтым годзе вечар # белкинолето!

У гэтую пятніцу, 4 верасня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (К. Маркса, 12) адбудзецца сустрэча з маладымі аўтарамі-ўдзельнікамі фестывалю CPM-2015.
У гэты раз вы ўбачыце фільмы:
- "Невядомы мужчына" / Зміцер Дзядок;
-"Шчаслівыя дні" / Марыя Манакова, Зміцер Ляўкоўскі;
- "Дарога да сонца" / Яўген Лыткін, Максім Малахаў;
- "І шчасце" / Максім Швед;
- "Вялікая Казява і маленькая Казяўка" / Зміцер Шастапалаў;
- "Мульт пра вяселле" / Аляксандра Падкапаева, Марыся Тульжанкова;
- "ОБНЦБНЧА" / Максім Лушчык;
- "Дзень нараджэння ў Мінску" / Мікіта Лаўрэцкі.

Прыходзьце самі, клічце родных і сяброў. Невядома: калі яшчэ можна будзе атрымаць асалоду ад прагляду адборных беларускіх кароткаметражак пад адкрытым небам.

Пачатак: 21.00
Уваход вольны