Кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile адкрывае прыём заявак!

Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў V фэстывалі кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile (CPM), які пройдзе ў красавіку 2016 года. Адправіць свае працы можна да 15 лістапада 2015.

Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы працягласцю не больш за 35 хвілін, створаныя не раней 1 студзеня 2014 года. Колькасць работ ад аднаго ўдзельніка не абмежавана. Удзел у фестывалі не прадугледжвае выплаты ніякіх узносаў.

Конкурсная праграма фестывалю ў 2016 годзе ўключае секцыі ігравога, дакументальнага, эксперыментальнага, беларускага кіно, а таксама анімацыю і музычныя відэа.

Фестывальныя паказы і вызначэнне пераможцаў пройдуць у красавіку 2016 года ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой у рамках супрацоўніцтва з міжнароднымі кінасупольнасцямі і фестывалямі.

Штогод фестываль праводзіцца на разнастайных пляцоўках горада Мінска, іншых гарадоў Беларусі, а таксама замежных краінаў.

Сачыць за навінамі фестывалю можна на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках у Facebook і УКантакце.

Пяты штогадовы міжнародны фестываль незалежнага кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile» - некамерцыйнае культурнае мерапрыемства. Аргкамітэт фестывалю складае супольнасць энтузіястаў-кінаманаў kinaklub.org, якія прыхільныя каштоўнасцям пастаяннай вольнай кінатворчасці. Фестываль накіраваны на прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, развіццё беларускага кіно, а таксама стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасуполкамі і кінааматарамі па ўсім свеце.