Кінафестываль CPM пройдзе з 8 па 17 красавіка

Мы рады паведаміць, што 5-ы фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile пройдзе з 8 па 17 красавіка ў Мінску! Тэма 2016 года – акунанне ў кіно, і на 9 дзён мы акунёмся ў свет кіно і яго разнастайных форм і фарбаў.

Пасля правядзення ў Мінску паказы працягнуцца ў рэгіёнах Беларусі, а таксама па ўсім свеце ў рамках партнёрскіх паказаў.

Поўны спіс праграм і расклад з'явяцца ў хуткім часе на сайце і ў нашых сацыяльных сетках!