Расклад СРМ-2016: выбар на любы густ!



На Cinema Perpetuum Mobile-2016 традыцыйна будуць прадстаўлены 5 конкурсных праграм: ігравая, дакументальная, эксперыментальная, анімацыйная і беларуская. Пераможцу ў кожнай секцыі будзе вызначаць міжнароднае журы.

Вас чакаюць таксама пазаконкурсныя паказы: маладое расійскае кіно, анімацыя, праграма “Прымаючы гвалт” з дыскусіяй, а таксама не абыдзецца без нашага любімага Дзэн/Трэшу. І ўпершыню ў гэтым годзе мы падрыхтавалі для вас праграму дзіцячай анімацыі і Visual Music!

Яшчэ больш партнёрскіх паказаў у гэтым годзе! Вас чакае паказ польскай анімацыі з кінафестываля O!PLA, праграма “Балканскі блюз” ад Docufest, Косава і падборка лепшых фільмаў ад кінафестываля Grenzland-Filmtage Selb, Баварыя.

Мы рады запрасіць вас на майстар-клас па стоп-моушн анімацыі і творчую сустречу са шведскай рэжысёркай, чальцом журы, Карын Брэк.

І, канешне, чакаем вас на вечары адкрыцця V Міжнароднага фестываля кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile!

Сачыце за падзеям на Facebook і ВКонтакте, каб нічога не прапусціць!