Белкинолето працягваецца 10 ліпеня

Увечары 10 ліпеня мы зноў будзем паказваць кіно пад адкрытым небам. У нас ужо падрыхтавана новая праграма беларускіх фільмаў з калекцыі Cinema Perpetuum Mobile 2014. У яе ўвайшлі:
- "Савяня" / Вольга Вахоніна;
- "Аскепкі" / Вера Дземянчук;
- "Выканаўца" / Жугжда Данііл;
- "Бадзяжка Юрык" / Дар'я Андраянава;
- "Андрэй Такінданг. Спынюся ў сярэдзіне" / Ігар Чышчэня;
- "Арт-рэпатрыяцыя "/ Ягор Сурскі.

Сачыце за навінамі ў нашых суполках Укантакце і на Facebook, а таксама пa хэштэгу #белкинолето.

Пачатак: 21.30
Уваход вольны

Не забывайце, што самаарганізацыя і узаемадапамога на паказе толькі вітаюцца. Прыносьце з сабой турыстычныя дыванкі, пледы, цёплыя напоі, дзяліцеся з бліжнімі.