Дата трэцяга вечара #белкинолето набліжаецца!

Ужо ў гэтую пятніцу, 24 ліпеня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (К. Маркса, 12) вы ўбачыце працы беларускага аўтара Ігара Чышчэні, пасля чаго ўсе разам пагаворым з ім.
Фільмы Ігара Чышчэні на будучым пятніцкім вечары:
- "Час. Кіно. Жыццё";
- "На манежы сёння і заўсёды";
- "Сінагога";
- "Страчаная песня";
- "Подых балот".

Пачатак: 21.30
Уваход вольны