Адкрыццё фестываля. Канцэрт Сяргея Пукста. Праграма "Дзэн/трэш" частка 1 (Эрас)
8 красавіка, 19:00 - Корпус8, пр-т Машэрава, 9

У праграме адкрыцця:

Паказ фільмаў (праграма Дзэн / Трэш, першая частка) Канцэрт Сяргея Пукста (Pukst Band)

Палкая пантэра / Анна Каталін Лоўрыці ( Hungary, 3 min)

З каханкам палкай пантэры адбыўся няшчасны выпадак.

Сеанс / Эліза Плаценяк-Альварэс; Артур Ортліб ( Germany, 4 min)

Ціхае месца, дзе можна здабыць спакой і падумаць. Вызваліце сябе! Фільм заснаваны на рэальных падзеях.

Аднаго гульца не хапае / Лэй Лэй ( China, 4 min)

Удзельнікі гульні ў маджонг сутыкаюцца з непрыемнай сітуацыяй: не хапае апошняга гульца. Тройца змушана чакаць і моўчкі ліць слёзы. Але яны вераць, што чацвёрты гулец прыйдзе. Яны накiравалi позіркі да нябёс у чаканні дзіва.

Міжнародны фестываль дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу 2015 — узнагарода «Сярэбраны голуб»,
Міжнародны кінафестываль «StopTrik» 2015 — асобны ўпамін.

Міні-румба / Ферыёль Тугес Андрэс ( Spain, 2 min)

"Я думаю болей, чым ты думаеш, думаючы пра сябе". У прыпеве песні разгортваецца гісторыя пра пачуцці, што нараджаюцца паміж дзвюма цукеркамі. Мы бачым салодкую апантанасць першых дзён закаханасці.

Серэнада / Павал Ягораў ( Russian Federation, 4 min)

Пачуцці, што ўзнікаюць паміж морквай і старой бульбай, нечакана перарываюцца, калі на кухні з'яўляецца жанчына, якая мае намер прыгатаваць суп. Морква трапляе пад нож, а бульба знаходзіць свой апошні прытулак у сметніцы.

Маленькі павольны монстр / Клара Лу ( China, 1 min)

Сюжэт закручваецца вакол нейкай істоты, здольнай паглынаць час і авалодваць маладушнымі індывідамі, такімі як галоўны герой. Дэман не толькі пазбаўляе пратаганіста розуму, але і паглынае адведзеныя яму час і жыццёвую сілу. Нягледзячы на спробы вышэйшай сілы знішчыць усе ўвасабленні нячыстага, монстр, тым не менш, вяртаецца да жыцця зноў і зноў .... Дзіўным чынам толькі апантаныя дэманам людзі ў сілах абярнуць яго здольнасці яму ж на шкоду, і душа нячыстага, змешчаная ў пясочны гадзіннік, будзе знішчана.

Бывай, галава / Воля Фло, Дзяніс Кудраўцаў, Ганна Мех, Антон Мех ( Belarus, 4 min)

Малады чалавек прымае самае важнае ў сваім жыцці рашэнне і становіцца птушкай.

На парозе Ільіч / Салашэнка Міхаіл ( Russian Federation, 8 min)

Да жаху сваёй маці, Рыгор прыводзіць у кватэру маленькага Леніна, але тут вяртаецца ўцякач Пушкін, які зжывае Ільіча з кватэры на вялікую радасць Грышавай маці.

- Прыз за найлепшую працу рэжысёра мультымедыя на 34-ым міжнародным студэнцкім фестывалі УДзІК.
- Дыплом ад гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на ХХ фестывалі анімацыйных фільмаў у горадзе Суздаль.
- Дыплом з адмысловым згадваннем ад журы з фармулёўкай "Ай да сукін сын" на расійскім фестывалі кароткаметражнага кіно "КАРАЦЕЙ"
- Дыплом з фармулёўкай "За іранічнае стаўленне да гісторыі» на міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў Анімаёўка-2015 (Беларусь)
- Перамога ў Vl міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно і відэаролікаў ArtShot 2015