Дакументальная конкурсная праграма
9 красавіка, 18:00 - к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20

Адна з мэтаў дакументальнага фільму - паказаць чалавека, расказаць яго гісторыю, раскрыць характар, зрабіць больш блізкім, зразумелым гледачу. Калі ж рэжысёру ўдаецца нешта большае, мы бачым унутраную прыгажосць героя. З гэтага моманту пачынаецца "магічнае" ўздзеянне кінематографу, які вядзе нас да пазнавання і прыняцця Іншага.

Квіткі:

Досвед нябесных свяцiлаў / Антон Маісеенка ( Russian Federation, 18 min)

Гэтая карцiна распавядае пра маладога астранома, якi хоча знайсцi сваё месца ў жыццi, спасцiгнуць чалавечую прыроду ў iмклiвай сучаснасцi, якая змяняецца хутчэй, чым мы можам сабе ўявіць. Пошукi скончваюцца iстотным для яго асэнсаваннем, што свет гарманiчны i для кожнага ў iм iснуе пара — хоць ты зорка ў халоднай касмiчнай прасторы цi чалавек на планеце Зямля.

Узнагароды:
- Камскi кiнафестываль "КЛЮФ", Гран-пры.
- Фестываль УДIК "Прыз студэнцкага журы за касмiчную кiнамову".
- Стыпендыяльная праграма KODAK, Бронза

I да начлега шлях далёкi / Ганна Хавiціе ( Finland, 13 min)

Кароткаметражны дакументальны фiльм пра згубу сваix каранёў i ўласнай iдэнтычнасцi. Фiльм распавядае гiсторыю дзяўчынкi з Конга i яе валацужнага жыцця. Калi Ашат было сем год, бацькi адправiлi яе на ўдачарэнне ў Францыю. Але яе прыёмная мацi памiрае, i звыклае жыццё дзяўчынкi ператвараецца ў кашмар. У фiльме Ашат дзелiцца тым, як яна стала ахвярай гвалту i гандлю дзецьмi. Неверагодныя кiрункi лёсу закiнулi дзяўчыну ў вiр дрэйфавання памiж кантынентамi.

Прах: жыццё, якога мне б хацелася / Габрыэле Фальсэта ( Germany, 21 min)

«Прах» — гэта прыгода васьмі чалавек з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія жывуць у Турынскім інстытуце Каталенга больш за пяцьдзесят гадоў. Гэта ні сцэнар, ні спроба расказаць пра іх цяжкасці. Праз творчы шлях, які звязаны з тэатрам, гэтыя персанажы ў пошуках аўтара самі ствараюць сябе і жыццё, якое яны хацелі б весці.

Вялікдзень / Дар'я Юркевіч ( Belarus, 13 min)

Кожны год на Вялікдзень у царкве поўна людзей, многія з якіх прыходзяць сюды толькі раз у год. Што яны чакаюць ад свята? Нашто спадзяюцца? Што яны шукаюць? Чаму менавіта гэты дзень такі важны для іх?

Узнагароды:
- ММКФ «Лістапад» 2015 - Дыплом «За метафарычную лаканічнасць»
- Кiнафестываль «Бульбамувi» 2015, «Залатая бульба»

Аніма / Сымон Жыл'яр ( Belgium, 18 min)

Сярод людзей і іх учынкаў, грубых і значных, вызваляецца душа. Яна аддзяляецца ад нашага свету і адпраўляецца ў дзіўнае падарожжа па дзіўнай вёсцы ў Заходняй Афрыцы. Яскравыя вобразы змешваюцца з чароўнымі гукамі, каб намаляваць нам гэтае бачанне ва ўсей паўнаце.

Узнагароды:
- ZINEBI - міжнародны фестываль дакументальных і кароткаметражных фільмаў у Більбао (Іспанія) - Прэмія MIKELDI D'ARGENT
- FILMER À TOUT PRIX (Бельгія) - Лепшы кароткаметражны фільм
- FORADCAMP - кінафестываль фільмаў пра прыроду ў Мансене (Іспанія) - Прыз журы і прэмія за лепшы дэбют