Ігравы фільм - сумесная фантазія рэжысёра і гледача, але часам, калі ўяўленне аўтара заводзіць найдалей ад рэальнасці, кіно акурат і становіцца напраўду рэалістычным. Рэжысёр стварае ўласны свет, які пры гэтым паказвае на той, што мы бачым навокал. У нашай праграме знайшлося месца карнавалу ў межах аднаго асобна ўзятага клубу, своеасаблівай варыяцыі на тэму абавязковых "дзяўчыны і пісталета", лірычнай псеўдадакументальнасці, часам іранічным, але ніколі не абыякавым назіранням за чалавечымі звычкамі. У рэшце рэшт, калі кіно - гэта жыццё, з якога выразана ўсё нуднае, дык у кароткаметражным фільме часу на нецікавае не застаецца зусім.
Квіткі:
![]() |
Яна заступіла да заваявання / Зак Расэл ( Canada, 15 min)
Амбітная акторка з усяе моц намагаецца ўдыхнуць жыццё ў персанажа, якога нядаўна стварыла. Раптам у рэальным жыцці яна сустракае чалавека, якога спрабавала сыграць. Дзе праходзіць мяжа паміж натхненнем і зладзействам? Рамантычная камедыя, якая ламае гендарныя стэрэатыпы: мужчына і яе двайнік. |
![]() |
Лістапад / Маша Кандакова ( Ukraine, 21 min)
Ускраіны Кіева сустракаюць восень. Валя, самотная жанчына гадоў сарака, працуе дворнікам. Неяк зранку яна спальвае апалае лісце ў лесе непадалёку. У хуткім часе яна сутыкаецца з чароўным незнаёмцам, якому неўзабаве ўдаецца падманам пранікнуць у яе кватэру. |
![]() |
Папэ / Нікаля Паліксэн ( France, 17 min)
Верны традыцыям стары рыбак Папэ паглыбляецца ў свае успаміны пасля смерці жонкі. |
![]() |
Карма-кошт / Лукас Клашчынскі ( Germany, 1 min)
Чалавек імкнецца да сваёй мэты, нягледзячы ні на што, і губляе сувязь з тым, кім ён быў калісьці, - дзіцём! |
![]() |
Пагадненне з мурашамi / Бенджамін Марцінс ( Germany, 20 min)
Паулю шаснаццаць год, і на кішэнныя расходы ён зарабляе вулічнай прастытуцыяй. Яго дні напоўненыя мімалётнымі сустрэчамі, але аднойчы ён сутыкаецца з кампаніяй падлеткаў, якія даюць яму зразумець, што ад сваіх праблем не ўцячы. Але Пауль заключае пагадненне. Пагадненне з мурашамі, якое ставіць пад сумненне строгія законы нашай рэчаіснасці. Мяжа паміж рэальнасцю і выдумкай сціраецца, і Пауль стварае свет, дзе ён можа пачувацца як дома. |
![]() |
Складныя байдаркі і намётавыя калочкі / Алена Брочы ( Germany, 15 min)
Каля ракі стаіць намётавы гарадок, дзе Іван сустракае Паоло, маленькі Джонас - Іду, яшчэ адзін Джонас сустракае Сандру, а Аніна сустракае Джонаса. На двары - ліпень. |