Анімацыйная конкурсная програма
10 красавіка, 20:00 - к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20

Анімацыйная праграма стаіць асобна ад астатніх, гэта і нядзіўна. Рэзкая гульня кантрастаў і нічым не абмежаваная фантазія нараджаюць, у некаторым сэнсе, самыя "сумленные" вобразы. Тут усё горка і весела па-сапраўднаму, таму што менавіта такім мы запамінаем свет, у якім жывем. І зараз мы можам убачыць, якім яго адлюстравала мноства таленавітых людзей з усіх кутоў свету.

Квіткі:

Яно / Генадзь Бута ( Belarus, 8 min)

У пакоі галоўнага героя пасяляецца істота, што падтрымлівае яго і адначасова забівае. Жыццё героя разбураецца, і яму застаецца толькі змагацца насмерць з гэтай залежнасцю.

Узнагароды:
- 2015, SoundTrack_Cologne (Кёльн, Германія), Peer Raben Music Award - Найлепшая музыка ў кароткаметражным фільме

Краіна каўбояў / Дэвід Штумпф ( Slovakia, 5 min)

Па законах Дзікага Захаду злодзей павінен быць пакараны. Але калі шэрыф страчвае свайго каня і больш няма каму вяршыць правасуддзе, цяжка прадбачыць, ці не ператворыцца правасуддзе ў нешта іншае.

Узнагароды:
- Фестываль Anca 2015 – Узнагарода Anca D (за падтрымку ў развіцці славацкага кіно)
- Фестываль Acko 2015 – Лепшы анімацыйны фільм

Мы не можам жыць без космасу / Канстанцін Бронзіт ( Russian Federation, 15 min)

Двое сяброў мараць аб падарожжы ў космас і робяць усё, каб дасягнуць сваёй мэты. Але фільм распавядае не толькі пра космас і мару…

Узнагароды:
- Род-Айлендскі міжнародны кінафестываль 2015 – Гран-пры за лепшую анімацыю
- Мельбурнскі міжнародны кінафестываль 2015 – Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм
- Кінафестываль Animafest у Заграбе 2015 – Гран-пры за лепшы кароткаметражны фільм
- Сан-францыскі міжнародны кінафестываль 2015 – “Залатыя вароты” за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм
- Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў у Ансі – Лепшы кароткаметражны фільм
- Оскар 2016 – Намінацыя "Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм"

Цобан / Мація Пісачыч ( Croatia, 18 min)

Лайку скралі і адправілі ў адкрыты космас. Цобан, яе гаспадар, пачынае шукаць яе, і пошукі спыняюцца ў падземным горадзе, дзе ён выпадкова пачынае кар'еру спевака. Між тым, Лайка апынулася на планеце, дзе жыла таямнічая чорная бабуля па мянушцы Мойра. Яна ўмела кроіць лёс і сціскаць час і прастору. Мойра ператварыла Лайку ў антрапаморфную істоту, якая прагне вярнуцца да свайго гаспадара.

Узнагароды:
- Міжнародны фестываль анімацыі BANJALUKA 2014 - Асобны ўпамін
- Мельбурнскі міжнародны фестываль анімацыі 2015 - Спецыяльны прыз журы
- Міжнародны кінафестываль у Сопаці 2015 - Лепшы анімацыйны фільм
- Міжнародны фестываль анімацыі Tindirindis 2015 - Спецыяльны прыз журы за фільм для дарослых

Касцільё і ваяр / Пэдра Харэс ( Brazil, 13 min)

Касцільё — малады работнік дока, які жыве на ўзбярэжжы паміж Бразіліяй і Уругваем. Ён дзеліць свой час паміж дыванамі, якія ён вымушаны перавозіць, сваёй сям'ёй і вудой каля прычала. У адну ветраную ноч ён сутыкаецца з уласнай жорсткасцю, працуючы з рыбалоўным кручком.

Узнагароды:
- Кінафестываль Одзу 2014 - Міжнародны конкурс - Спецыяльны прыз журы
- Фестываль новага лацінаамерыканскага кіно ў Гаване 2014 - Лепшая анімацыя
- 30-ты Міжнародны кінафестываль у Гвадалахары 2015, Мексіка - Лепшы кароткаметражны фільм (оскараўская кваліфікацыя)
- Кароткаметражны фільм году 2015 - Міжнародны конкурс - Лепшая ібераамерыканская анімацыя
- Міжнародны кінафестываль у Лебу 2015 - Спецыяльны прыз журы

Гуіда / Разана Урбэс ( Brazil, 12 min)

Мілая жанчына Гуіда працуе архіўнікам у будынку суда на працягу 30 гадоў. Яе абыдзёншчына была парушана, калі яна ўбачыла аб'яву ў газеце пра курсы малявання ў культурным цэнтры горада. Праз творчую адчувальнасць галоўнай гераіні кароткаметражны фільм прапануе парэфлексаваць пра тое, як адраджаецца творчае натхненне, пра мастацтва як сродак ператварэння і пра паняцце прыгажосці.

Узнагароды:
- Міжнародны фестываль анімацыі Anima Mundi у Рыа-дэ-Жанейра 2014 - Лепшы бразільскі кароткаметражны фільм - выбар гледачоў;
Лепшы кароткаметражны фільм - Прэмія канала Бразілія / выбар прафесійнага журы
- Кінафестываль у Віторыі 2014 - Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм
- Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў у Сан-Паўлу 2014 - прэмія тэлеканала Культура - выбар журы; Лепшы кароткаметражны фільм - выбар гледачоў; Лепшы бразільскі фільм - выбар гледачоў; прэмія Бразільскага банка развіцця BNDES
- Міжнародны кінафестываль у Ансі 2015 - Крышталёвы "Жан-Люк Барас" і прэмія міжнародных крытыкаў