Беларуская конкурсная праграма
9 красавіка, 20:00 - к-тр Перамога, вул. Інтэрнацыянальная, 20

За апошні год пра беларускае кіно пачалі размаўляць больш. З'явіліся свае гісторыі поспехаў і няўдач. Нехта працягвае гаварыць пра крызіс беларускага кіно, нехта заяўляе аб з'яўленні "новай хвалі". Самі ж беларускія аўтары, не гледзячы ні на што, працягваюць сваю працу. Асэнсоўваюць, апісваюць і нават канструююць рэчаіснасць навокал.

Квіткі: ў кассе кінатэатра

Кансьерж / Роберт Сенеко ( Belarus, 9 min)

Незадаволены паводзінамі кансьержа, жыхар шматкватэрнага дома прыходзіць на прыём у ЖЭС. Аказваецца, што пытанне выбара кансьержа вырашаецца галасаваннем жыльцоў. Але абраць іншага ім нешта замінае.

Ўзнагароды:
"Бронзавая бульба" Bulbamovie 2015

Двулапы сябра / Максім Сарычаў ( Belarus, 4 min)

Ніхто не ведае, як рыжы сабака па мянушцы Лойд згубіў дзве лапы: пярэднюю і заднюю. Магчыма, патрапіў пад цягнік альбо стаў ахвярай жывадзераў. Тыдзень пасля Лойда заўважылі на ўскраіне Мінска (Беларусь) і паведамілі зоаабаронцам. Падчас цяжкай чатырохгадзіннай аперацыі яму выдалілі тое, што засталося ад раздробненых лап ды хваста.

Аўтар сачыў за лёсам Лойда на працягу паўгода пасля аварыі і быў сведкам таго, што з ім здаралася: доўгая тэрапія, збор сродкаў на прадукты харчавання і медыкаменты, пераезд ад адніх гаспадароў да іншых, мужнасць валантораў і сутыкненне з жорсткай рэакцыяй грамадства.

Ўзнагароды:

Питер Фото-Fest 2015 — 1-ае месца (Расія)
Международны фотафестываль PHOTOVISA 2014 — 2-ое месца (Расія)"

Заходнікі / Ягор Сурскі ( Poland, 35 min)

Фільм аб руху вуснай гісторыі ў Беларусі. У гэты раз аб'ектам цікавасці маладых гісторыкаў стала тэма 1939 года ў вуснай памяці беларусаў. Героямі фільма з'яўляюцца сведкі тых падзей.

Толькі ў Гродна! / Швед Максім, Ломаў Андрэй ( Belarus, 13 min)

Песню "Толькі ў Гроднa" ведаюць і любяць не толькі гродзенцы. Шмат хто ліча яе народнай, але стваральнікі фільма, Швед і Ломаў, змаглі знайсці аўтара. Як нараджаўся хіт, якому больш за 30 гадоў? Як змянілася Гроднa за ўвесь гэты час?

Таямніца гарбатай ямы / Януш Гаўрылюк ( Belarus, 6 min)

Дзесьці ў ваколіцах Гродна, у пустым месцы сустракаюцца два бандыты. У іх ёсць пытанні, якія треба вырашыць...

Ўзнагароды:
IV Колабжэскі кінафестываль "Сенсацыйнае лета фільмаў" (Польшча) — FIRST SHOT, II месца

Пад іншым вуглом / Вольга Лабоўкіна ( Belarus, 4 min)

Упершыню твор быў прадстаўлены гледачу ў якасці выніковага паказу лабараторыі даследавання кінатанца як з'явы. Мэтай заняткаў было даследванне пунктаў сутыкнення двух відаў мастацтва: танцавальнага і кінематаграфічнага. У выніку было знята некалькі караткаметражных фільмаў у жанры відэаданс. Дадзены фільм — іранічная візуалізацыя зменаў гравітацыі.

Я жыву ў гэтым горадзе / Мікалай Жалудовіч, Дзмітры Нікіфараў, Ягор Сурскі , Руслан Фядотаў ( Belarus, 11 min)

Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі, — карэнны жыхар Мінска. Яго стаўленне да роднага горада чуйнае і ўсхваляванае. Ён неабыякавы да лёсу свайго горада, яго людзей, архітэктуры. Фільм адлюстроўвае перажыванні мастака аб горадзе, рэалізаваныя ў ягонай творчасці, імкнецца передаць гэта стаўленне.