Праграма дзіцячай анімацыі
9 красавіка, 13:00 - Літаратурны музей Пятруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30

Непрыкметнае шэрае рысяня вучыцца мець зносіны з аднагодкамі, незвычайная дзяўчынка спрабуе расфарбаваць чорна-белы сусвет, а маленькае пінгвіня суворай ноччу у завіруху шукае дарогу дадому. У якія толькі прыгоды не трапляюць героі! Але яны не падаюць духам: кожны па-свойму знаходзіць выйсце з сітуацыі, набывае неацэнны вопыт. У складанні праграмы прымала удзел дзіця: шасцігадовая Майя, дачка каардынатараў фестывалю, адглядала фільмы разам з бацькамі.

Абіраць пераможцу будуць самі маленькія гледачы – мы хочам, каб у дзяцей з'явіўся голас.

Квіткі: у касе музея, 15.000 - дарослыя, 7.500 - дзеці

Маленькі Пінгвін / Марына Карпава ( Belarus, 3 min)

Гісторыя пра прыгоды Маленькага Пінгвіня падчас яго шляху на вячэру да бабулі, калі ён зблытаў Паўднёвы полюс з Паўночным...

Вялікая Казява і маленькая Казяўка / Дзмітры Шэстапалаў ( Belarus, 4 min)

Гісторыя пра тое, як вялікая Казява выпадкова сустрэла маленькую Казяўку. Яны пасябравалі, і гэта сяброўства дапамагло ім убачыць свет і адзін аднаго зусім па-іншаму.

Ні-ко-МУ / Лізавета Старыкава ( Russian Federation, 6 min)

Адна летуценная карова блізка пасябравала са шчаўем. Аднак іх каханне стала немагчымым — дужа шмат перашкодаў апынулася на іх шляху.

Варчун робіць рамонт / Сафія Іліева і Радастына Нейкава ( Bulgaria, 8 min)

На старым гарышчы, у спарахнелай адзёжнай шафе жыве Бурчун (бясформенны шарык з пылу і ворсу), які ненавідзіць прыгажосць, радасць і святло. Надакучлівы сонечны праменьчык замінае яму спаць, таму Бурчун вырашае заняцца рамонтам, каб пазбыцца святла. Але ж, рамонт сканчваецца нечаканасцю.

Донья Убенса / Хуан Мануэл Коста ( Argentina, 4 min)

Пастух вядзе авечак да вяршыні гары ў пошуках асобнага моманту.

Сіні / Лула Гомес і Хордзі Піулачс ( Spain, 3 min)

Грамадства адмаўляецца прымаць маладога чалавека, які не падобны на другіх.

karouma / boubaker boukhari; ( Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, 12 min)

Meet Karouma, an extraordinary young boy.
Just as many other kids, Karouma’s parents love him deeply. Just as many other kids, Karouma loves to play. And just as many other kids, Karouma is filled with joy and happiness. But Karouma is not like many other kids.
Born with a birth defect, Karouma has had to live without his arms. With the help of his parents he learned to live as normal a life as possible. But wherever he went, Karouma was stared at, and even attacked for his difference. Left with no choice, his parents were forced to hide him away from the people who could harm their child.
Never leaving the apartment, and forced to live life as no other kid would want to, Karouma grew restless and lonely.
One day, Karouma finally made friends. But Karouma’s friends were not the kids in his neighborhood, or classmates from school. His friends were the birds; pigeons living on his building’s rooftop. And with their friendship, he would soon discover just how extraordinary he really is.; Short synopsys:
Karouma is a Unique gift striving to break through and to leave his parent’s nest to live pursue his dreams and live his life in its full potential

Дзяўчына, якая размаўляе па-кацінаму / Доці Калтыс ( United Kingdom (Great Britain), 6 min)

У сумным, упарадкаваным свеце дапытлівая дзяўчына марыць пра радасць - насуперак волі сваёй законапаслухмянай маці. Калі дзяўчына накіроўваецца за незвычайнай коткай, якая не ўпісваецца ў чорна-белыя рамкі грамадства, яна адкрывае для сябе яркі падземны свет, напоўнены жыццём. І вырашае пазанёміць з ім тых, хто жыве на паверхні.

Погляды / Сузан Хофман ( Germany, 3 min)

Фільм "Погляды" распавядае гісторыю пра шэрую рысь, якая не ўпісваецца ў свет рознакаляровых жывёл. Уладары рознакаляровай шэрсці пацвільваюцца з яе і не хочуць з ёй вадзіцца. Каб здабыць прызнанне, рысь ідзе на рашучыя меры... Фільм, які закранае праблемы сацыяльнага адчужэння і кпінаў, накіраваны на дзяцей ад 4 да 10 гадоў. Ён паказвае, як важна станавіцца на абарону тых, каго крыўдзяць.

Маленькі шавец / Галаад Але, Тэры Банвар, Шарлі Карле, Рамэн Сісло, Пьер-Іў Лефеўр, Філіп Лім, Бенжамэн Марыёт і Карэн Нафаль ( France, 5 min)

На адной парыжскай вуліцы размясцілася крама шаўца. Спадар Батэ настолькі клапатліва і спрытна абыходзіцца са сваім абуткам, што ён ажывае ў яго вопытных руках. Аднак звыклы рытм яго жыцця ламае дужа незвычайны вулічны гандляр, якія адчыняе своё кіёск якраз насупраць крамы спадара Батэ.

Апошні дзень aсуджанага / Перын Байса, Сара Дорн, Эц'ен Малін'е, Эмілі Фыонг, Ізабэль П'ёла ( France, 2 min)

Маладая дзяўчына Каміла рыхтуецца да іспытаў. Стомленая ад заняткаў, Каміла заглядвае ў лядоўню і знаходзіць жывога лобстэра. Новы сябар ўсё больш падабаецца дзяўчыне, і яна вырашае дапамагчы лобстэру атрымаць асалоду ад лепшых гадзін яго жыцця...