Воркшоп па стоп-моушн анімацыі (Hannah Harkes)
9 красавіка, 13:00 - ГА "МАЦ "Фіальта", вул. Мяснікова, 35, уваход праз двор

Воркшоп пачнецца з ўводзін у працэс стварэння героя і структуры аповеду з выкарыстаннем прадметаў, калажа і малюнкаў. Мы вывучым метады раскадроўкі з выкарыстаннем структурных элементаў у розных камбінацыях для стварэння драматычнага эфекту, удасканалення сюжэту і ўзаемаадносін паміж героямі. Асноўнай мэтай воркшопа будзе сумеснае стварэнне кароткаметражнага анімацыйнага фільма. Пры распрацоўцы сваіх герояў і апавядання, удзельнікі будуць выкарыстоўваць метад пікселізацыі разам са стылізаванымі стоп-моушн маскамі. Кожны ўдзельнік групы будзе іграць спецыяльна адведзеную яму ролю – напрыклад, ролю марыянеткі, куклавода, мастака, рэжысёра – тым самым з'яўляясь неад'емнай часткай працэсу стварэння калектыўнай анімацыі.

Ганна Хэркс (1989 г. н.) - мастачка шатландскага паходжання, якая з 2011 года пераважна жыве ў Эстонii. Яна з'яўляецца чальцом эстамп-майстэрнi i калектыву мастакоў Grafodroom, а таксама майстрам па тыпаграфii ва Украiнскiм цэнтры культуры. У сваёй творчасцi Ганна заўсёды iмкнецца да балансу памiж аўтэнтычнасцю i абсурднасцю, спалучае маляванне, эстамп, рухомыя выявы i iнсталяцыi. Прэзентуючы свае творы, Ганна часта задзейнiчае гледачоў, што дазваляе ёй даследваць незвычайныя структуры для сумеснага навучання.

Уваход на мерапрыемства па запісу

Сачыце за нашымі адукацыйнымі мерапрыемствамі на Facebook!