Пазаконкурсная праграма анімацыі
10 красавіка, 14:00 - Корпус8, пр-т Машэрава, 9

Анімацыйная праграма стаіць асобна ад астатніх, гэта і нядзіўна. Рэзкая гульня кантрастаў і нічым не абмежаваная фантазія нараджаюць, у нейкім сэнсе, самыя "сумленные" вобразы. Тут усё горка і весела па-сапраўднаму, таму што менавіта такім мы запамінаем свет, у якім жывем. І зараз мы можам убачыць, якім яго адлюстравала мноства таленавітых людзей з усіх кутоў свету.

Цёплы снег / Іра Эльшанскі ( Israel, 5 min)

"Цёплы снег" — гэта кароткаметражны анімацыйны фільм пра узаемаадносіны бацькі і яго дарослай дачкі. Ён пачынаецца са звычайнай сітуацыі, калі бацька і дачка сядзяць за кухонным сталом. Дачка чакае, пакуль падагрэецца ежа, і раздражняецца з-за бацкавых пытанняў і прапапноў. Потым сітуацыя развіваецца і ператвараецца ў сюррэалістычны свет, што поўніцца любоўю і болем."

Узнагароды:
- 13-ты Міжнародны Фэстываль Анімацыі ANIMIX (Конкурсная праграма, Ізраіль), Прыз глядацкіх сімпатый
- 5-ты Міжнародны фэстываль Кароткаметражных фільмаў у Смаленску Кіна-Метры (Афіцыйны адбор, Расея), (Конкурсная праграма, Расея) - 2-е месца ў катэгорыі "Анімацыя"
- 5- ты Кінафестываль В'юстэр, Першае месца
- 14-ты Адкрыты Расійскі Фэстываль Анімацыйнага Кіно (Конкурсная праграма, Расея), Лепшы студэнцкі Фільм
- 32-гі Кінафэстваль у Ерузалеме (Конкурсная праграма Ізраільскіх кароткаметражных фільмаў, Ізраіль), Лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм
- 10-ы Міжнародны Фэстываль Сучаснай Анімацыі і Медыя Мастацтва "Лінолеум"– 2015 (Міжнародная конкурсная праграма, Кіеў, Украіна) Намінавана на Гран-Пры Фестывалю
- 18-ы Міжнародны Фэстываль Анімацыйных Фільмаў ""Анімаёўка 2015""
(Афіцыйны адбор, Магілёў, Беларусь), Спецыяльны Дыплом у намінацыі "Дэбют"

Пажар / Юг Оптэ, П'ер Пінон, Ніколь Стафор, Валентэн Cтол, Арно Трыбу, Шан Чжан ( France, 4 min)

Заўзятая пажарніца Эна вельмі захапляецца сваёй прафесіяй. Яе зачараванне агнём уплывае і на яе сямейнае жыццё.

Дэвіт / Дэвід Янсэн ( Germany, 15 min)

Анёл, дзіцяня ваўкоў, кот. Фільм ""Дэвіт"", створаны ў традыцыйнай тэхніцы ксілаграфіі, распавядае гісторыю кінутага дзіцяці, што вырас разам з ваўкамі пасля таго, як маці выратавала яго ад жорсткага бацькі. Дэвіт ператвараецца ў знясіленага жыццём чалавека і заўважае, што ён атрымаў ад бацькі некаторыя рысы характару. Пасля таямнічагаі напоўненага стратамі падарожжа ў пошуках самаідэнтычнасці ён знаходзіць супакой у дараванні.

Сепо / Сэсар Дзіяс Мелендэс ( Spain, 3 min)

Аднойчы зімовай раніцай маленькая дзяўчынка выйшла па дровы. Яна адышла далёка ад дома і трапіла на крывавы след… па якому пайшла.

Узнагароды:
- 28-ы Кінафэстываль кароткаметражных фільмаў у Трондхейме
(Minimalen Short film festival)- лепшы замежны фільм,
Трондхейм, Нарвегія
- XIV Фэстываль SPASM Незвычайнае КІно - Лепшая кароткаметражная
анімацыя. Квэбек, Канада
- Міжнародны кінафэстываль Залатыя мурашкаеды 2015 - Гран Пры ў конкурснай праграме кароткаметражных фільмаў. Польшча
- XX Фэстываль кароткаметражных фільмаў Віла Эрэнтэрыя - Лепшы
кароткаметражны анімацыйны фільм.
-18-ы Фэстываль у Малазе, Лепшы анімацыйны фільм, 2015
- Міжнародны фэстываль анімацыі Supertoon 2015, Харватыя - Лепшы
кароткаметражны фільм.
- Міжнародны кінафэстваль анімацыйных фільмаў NAFF, Неум, Боснія 2015. Лепшая анімацыйная тэхніка.
- ObuxoFest 2015- Кінафэстываль фільмаў андэграўнда і жахаў, Гішпанія - Першы прыз у катэгорыі Лепшы Фільм.
- Прэмія горада Пальма 2014, Гішпанія- Лепшы анімацыйны фільм
- XXVI Кінафэстываль у Агілар-дэ-Кампоо, Гішпанія - Лепшы замежны анімацыйны фільм.
- Нацыянальная прэмія Бэрнардзіна Цаппоні ў галіне кароткаметражнага кіно - Лепшы фільм жахаў.
- 10-ы Фэстываль анімацыі ANIMFEST у Афінах, Грэцыя - Спецыяльная ўзнагарода журы
- 28-ы Кінафэстываль у Лідс, Злучанае Каралеўства- Спецыяльная ўзнагарода журы

Што адбываецца ў тваім мазгу, калі ты чуеш нямецкае слова...? / Зора Рукс ( Germany, 5 min)

Нямецкая мова вельмі пластычная: можна проста звязваць словы, каб ствараць новыя. І, калі патрэбна, такія словы могуць стаць вельмі доўгімі. Спалучаючы анімацыю і ігравое кіно, рэжысерка Зора Рукс стварае гумарыстычны аповед аб тым, што адбываецца ў галаве чалавека, які чытае незвычайна складанае слова. Мякка перадражніваючы інтэлектуальную мову франкфуртскіх тэарэтыкаў, фільм даследуе ўплыў розных моўных канструкцый на наш спосаб мыслення.

У сценах тваіх / Амэр Шарон, Даніэла Шнітцэр ( Israel, 7 min)

Раніца пятніцы ў Ерузалеме. Бадзіхі — сталы артадаксальны мужчына — рашуча развешвае запіскі, што абвяшчаюць, калі пачынаецца Шабат (Субота). Дзякуючы гэтай цяжкай вандроўцы праз увесь горад мы знутры спазнаем Ерузалем: горад з велічэзнай прорвай між сымбалічнымі і святымі каштоўнасцямі ў людзей, што праводзяць у ім сваё штодзеннае жыццё. Фільм заснаваны на матэрыялах, што мы знялі падчас шпацыру ад уваходу ў Ерузалем да Старога Горада.

Узнагароды:
Лепшы студэнцкі фільм. "ASIF" Фэстываль анімацыі ў Тель-Авіве

Матылёк / Аніка Дальстэн ( Finland, 5 min)

Memento mori — памятай пра смерць. Вандроўка матылька становіцца меланхалічнай метафарай чалавечага жыцця, згубленага ў незнаёмым свеце. У фільме "Матылёк" крылаты галоўны герой лунае над пейзажам, створаным з прадметаў, якія паказваюць, што час — кароткі, а канец — непазбежны. Кожнае імгненне, кожны мах крыла унікальны, кожнае жыццё мае значэнне.

Мар'юс / П'ер-Жульен Ф'ё ( France, 4 min)

Жыццё Мар'юса будуецца на двух супрацьлеглых жаданнях: выпіць і кунуць піць. Ён апускаецца на дно бутэлькі, падае, падымаецца, зноўку падае: бясконцая барацьба з паплечнікам, ад якога яму не ўдаецца пазбавіцца.

Робатэрапія / Мануэль Ферант, Фаб'ен Жульвекур, П'ер Папалардо, Антуан Пеціган ( France, 5 min)

Сэрца мае довады, якіх робатам не зразумець.

Ama / Emilie Almaida, Liang Huang, Mansoureh Kamari, Julie Robert, Juliette Peuportier, Tony Unser ( France, 3 min)

1950-е: Американка посещает деревушку на
побережье Японии вместе со своим мужем-военным и группой друзей. Оторвавшись от группы,
она встречает Намико, молодую ныряльщицу, которых по-традиции называют ама.

karouma / boubaker boukhari; ( Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, 12 min)

Meet Karouma, an extraordinary young boy.
Just as many other kids, Karouma’s parents love him deeply. Just as many other kids, Karouma loves to play. And just as many other kids, Karouma is filled with joy and happiness. But Karouma is not like many other kids.
Born with a birth defect, Karouma has had to live without his arms. With the help of his parents he learned to live as normal a life as possible. But wherever he went, Karouma was stared at, and even attacked for his difference. Left with no choice, his parents were forced to hide him away from the people who could harm their child.
Never leaving the apartment, and forced to live life as no other kid would want to, Karouma grew restless and lonely.
One day, Karouma finally made friends. But Karouma’s friends were not the kids in his neighborhood, or classmates from school. His friends were the birds; pigeons living on his building’s rooftop. And with their friendship, he would soon discover just how extraordinary he really is.; Short synopsys:
Karouma is a Unique gift striving to break through and to leave his parent’s nest to live pursue his dreams and live his life in its full potential

Маленькі шавец / Галаад Але, Тэры Банвар, Шарлі Карле, Рамэн Сісло, Пьер-Іў Лефеўр, Філіп Лім, Бенжамэн Марыёт і Карэн Нафаль ( France, 5 min)

На адной парыжскай вуліцы размясцілася крама шаўца. Спадар Батэ настолькі клапатліва і спрытна абыходзіцца са сваім абуткам, што ён ажывае ў яго вопытных руках. Аднак звыклы рытм яго жыцця ламае дужа незвычайны вулічны гандляр, якія адчыняе своё кіёск якраз насупраць крамы спадара Батэ.

Апошні дзень aсуджанага / Перын Байса, Сара Дорн, Эц'ен Малін'е, Эмілі Фыонг, Ізабэль П'ёла ( France, 2 min)

Маладая дзяўчына Каміла рыхтуецца да іспытаў. Стомленая ад заняткаў, Каміла заглядвае ў лядоўню і знаходзіць жывога лобстэра. Новы сябар ўсё больш падабаецца дзяўчыне, і яна вырашае дапамагчы лобстэру атрымаць асалоду ад лепшых гадзін яго жыцця...