Паказ польскай анімацыі ад к/ф O!PLA
12 красавіка, 19:00 - Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

Паказ прадстаўляе дырэктар фестывалю Пётр Кардас.

ФЭСТ ПОЛЬСКАЙ АНІМАЦЫІ O!PLA (www.polskaanimacja.pl) – гэта поўнасцю незалежны культурніцкі праэкт, які ў трэці раз прайшоў у 51 польскім горадзе з 21 сакавіка па 31 траўня 2015 года.

O!PLA ПЕРАСЯКАЯ МЕЖЫ – гэта падборка сучасных польскіх анімацый для гледачоў ва ўзросце 16+. Яна ўключае ў свой склад і фільмы з буйным бюджэтам знятыя на прафісійных студыях, і поўнасцю незалежныя анімацыі, і фільмы зробленыя ў адукацыйных установах (дыпломныя працы), і анімацыйныя кліпы, і "анімацыйныя эпіграмы" (вельмі кароткія фільмы), і «FORMANIMA» - эксперыментальная і абстрактная анімацыя.

Ініцыятарам і галоўным кіраўніком фэсту выступае каманда «Animation Across Borders», дырэктарам і мастацкім кіраўніком якой з'яўляецца Пётр Кардас.