Творчая сустрэча з рэжысеркай Карын Брэк.
14 красавіка, 19:00 - Корпус8, пр-т Машэрава, 9

Запрашаем на творчую сустречу са шведскай рэжысёркай, прадзюсеркай і чальцом ігравога журы СРМ-2016 Карын Брэк. Мерарыемтсва пройдзе ў фармаце "жывой бібліятэкі", на якой вы зможаце задаць любыя пытанні.

Падчас сустрэчы і абмеркавання планіруецца дэманстрацыя фльмаў з доўгатэрміновага праекта "Сollagefilms". Ён прысвечаны таму, як людзі ўспрымаюць сябе і як іх ўспрымае атачэнне.

Таксама Карин распавядзе пра сваю працу ў сферы кіно і пра тое, як зрабіць свой першы фільм.

Карын Брэк - пісьменніца, рэжысёрка, прадзюсерка і выкладчыца кінамастацтва. Вывучала спачатку акцёрскае майстэрства і потым на працягу двух гадоў вучылася пісьменніцкаму мастацтву ў Вышэйшай Народнай Школе г. Скуруп, пасля чаго стала сцэнарысткай. Некалькі гадоў працавала ў якасці сцэнарысткі над папулярным у 90-я гады серыялам "Белая Хлусня". Акрамя іншых праектаў, занялася здымкамі ўласных фільмаў. Выяўляючы асаблівы запал і ўвагу да ўсяго незвычайнага і магічнага ў штодзённым, Карын Брэк стварыла некалькі кароткаметражных фільмаў, многія з якіх былі паказаны і адзначаны на фестывалях па ўсім свеце. У 2013 годзе яна ўпершыню ўдзельнічала ў фестывалі СРМ з фільмам "Эскімоскі пацалунак" і выйграла галоўны прыз журы, а таксама прыз глядацкіх сімпатый.

Уваход: вольны

Сачыце за нашымі адукацыйнымі мерапрыемствамі на Facebook!