Пазаконкурсная праграма "Маладое расійскае кіно"
14 красавіка, 21:00 - Корпус8, пр-т Машэрава, 9

Аўтараў гэтай праграмы яшчэ рана параўноўваць за Звягінцавым, але ўсё ж... Кожны з іх па-свойму выбудоўвае адносіны з Левіяфанам, яны пражываюць і ўсведамляюць рэчы, якія адбываюцца з іх Радзімай, якая пачынае жыць "па-іншаму".

Уваход: вольны

Калi Радзiма слова скажа / Сяргей Козьмiн ( Russian Federation, 29 min)

Паводле загаду прэзiдэнта РФ У. У. Пуцiна, кожная дзяржаўная ўстанова абавязаная зладзiць канцэрт з нагоды святкавання сямiдзесяцiгоддзя перамогi ў Другой Сусветнай вайне. У адным з маскоўскix цэнтраў сацыяльнага забеспячэння клуб маладых iнвалiдаў падрыхтаваў канцэрт да гэтага знамянальнага свята. Фiльм распавядае аб гераiзме рускага народа i ўсепераможнай сiле патрыятызму.

Нуль / Беларусаў Мiкiта Алегавiч ( Russian Federation, 23 min)

Малады выкладчык працуе ў дзiцячым доме на поўначы. Ён ставiць сабе мэту - любым чынам зарабiць вялiкую суму грошай ды паехаць на адпачынак на поўдзень разам са сваёй дзяўчынай. Але яго афiцыйны заробак крыху вышэй за пражытачны мiнiмум, таму ён вымушаны заняцца "начной падпрацоўкай" - выбiваць грошы з даўжнiкоў. Абедзьве сферы яго жыцця пачынаюць уплываць адна на адну, i хлопец наблiжаецца да таго, каб згубiць усё.

Антывiрус / Святлана Эксфард ( Russian Federation, 23 min)

У паводзiнах Хрысцiны Крапавай, студэнткi Фiнансавай Акадэмii, заўважылi антысацыяльныя рысы, што пагражае ёй адлiчэннем з ВНУ. Мацi Хрысцiны прыводзiць дачку ў НII Сацыяльнага кантролю i Пасiянарнасцi насельнiцтва, дзе ёй дыягнастуюць захворванне, выклiканае вiрусам АСД 4-12. У той жа час навукоўцы НII СКПН распрацоўваюць вакцыну супраць гэтага вiруса i спрабуюць спынiць яго распаўсюджванне. Але да моманту, калi iм удаецца знайсцi антывiрус, стан Хрысцiны значна пагаршаецца, яна ўжо больш не можа сябе кантраляваць... Прадстаўнiк КДБ, якi кiруе аперацыяй па барацьбе з вiрусам, вырашае выпрабаваць антывiрус на Хрысцiне.

Агонь па штабах / Сцяпан Груша ( Belarus, 17 min)

"Агонь па штабах" — гэта актуальнае кiно, сюжэт якога круцiцца вакол палiтычнай сiтуацыi ў Расii ў 2014, а дакладней, яе ўплыву на свядомасць i дзеяннi маладой iнтэлегенцыi.

Ўзнагароды:
- VideoLike Festival (Санкт-Пецярбург), 25 лiпеня 2015. Лепшы рэжысёр