Пазаконкурсная праграма "Дзэн/трэш" частка 2 (Танатас)
15 красавіка, 20:30 - Корпус8, пр-т Машэрава, 9

Цудоўнае, даведзенае да абсалюту становіцца агідным, а ў кожнай загранічнай недарэчнасці хаваюцца зярняты ісціны... У чарговы раз фільммэйкеры з усяго свету правяраюць на трываласць законы прыгажосці і гармоніі, пытаюццца сфармуляваць і ўмацаваць сваю новую эстэтыку, сканструяваць свае сусветы. Мы ж проста прачыняем перад вамі дзверы у гэтае мноства светаў.

Уваход: вольны

Гісторыя сяброў / Махмуд Ёсры ( Egypt, 25 min)

Многія мараць з'ехаць з Егіпта. Маладыя людзі няшчасныя, іх жыццё сумнае. Дні падобныя адзін да аднаго, нічога важнага не адбываецца, сябры затрымаліся ў бясконца паўтаральных буднях. Цяпер ім усё адно: няма нічога цікавага, няма нічога важнага. Самае галоўнае для іх - забіць час. Усе героі фільма ходзяць на працу, атрымліваюць зарплату, але яны не ўяўляюць, што рабіць у будучыні і як радавацца жыццю.

Жыццё / Самусенка Павел ( Belarus, 9 min)

У стужцы показваецца жыццё звычайнага маленькага ніта..

Кiтай, я люблю цябе / Лёў Бэйлін ( China, 30 min)

Тэлеканал навін CCTV праводзіў рэпартаж здарэня, якое адбылося 8 жніўня 1966 года, падчас кітайскай культурнай рэвалюцыі. Падзеі тых дзён паўплывалі на жыццё кожнага жыхара Кітая. А потым...

Unari-chitai / Karasube Minoru ( Japan, 4 min)

Into a world where creatures live in peaceful idleness, a single rope drops down. The rope begins to attack them, occasionally pulling in passing a traveler, and arbitrarily toying with him.

Трохкутнікі / Галя Шыян ( Russian Federation, 2 min)

Сімвалічнае бачанне дзейнасці сучаснага мастака / паэта: асабістае асэнсаванне культурнага бэкграунда, перфоманс-укід прадукту ў навакольны свет, пошук новых ідэй. У фільме выкарыстаны верш Дзмітрыя Ярохіна.