Уваход: вольны
![]() |
Выхад / Вольга Лабоўкіна ( Belarus, 9 min)
Упершыню твор быў прадстаўлены гледачу ў якасці выніковага паказу лабараторыі даследавання кінатанца як з'явы. Мэтай заняткаў было даследванне пунктаў сутыкнення двух відаў мастацтва: танцавальнага і кінематаграфічнага. У выніку было знята некалькі караткаметражных фільмаў у жанры відэаданс. Дадзены фільм — іранічная візуалізацыя зменаў гравітацыі. |
![]() |
Карэспандэнт / Алан Кiнг ( Australia, 9 min)
Хронiка вандроўкi аднаго чалавека ў сучасным Тайландзе, не больш, чым за 24 гадзіны, праз каханне, страту і адраджэнне. |
![]() |
Паміж пунктамі адліку / Таццяна Скрыганава ( Greece, 2 min)
Мы падарожнічаем з адной невядомасці ў другую,ад адной бясконцасці да наступнай, нічога не памятая нi пра момант нашага нараджэння, нi пра смерць. Круцясь навокал сонца, мы з'яўляемся, а потым хаваемся за наступным гарызонтам. Гэта гульня, у якую гуляе з намi сусвет. |
![]() |
Анэйрыя / Жэрон Клакерс ( Belgium, 3 min)
У нашым міры высокіх тэхналогій, вельмі часта непрадказальныя паводзіны машын успрымаюцца вельмі негатыўна. Аднак, такія апаратныя збоі , як “прывід у машыне”, могуць стаць адпраўной кропкай для пашырэння магчымасцяў вытворчасці выявы ў лічбавым стагоддзі. Анэйрыя выкарастоўваецца тэхнікай datamoshing, робячы відэа нестатычнымі, а зняты матэрыял розных фарматаў (digital HD, VHS, Super 8… ) выкарыстоўвае як карцінку ,размываючы выяву, паказваючы маляўнічыя, абстрактныя, фантастычныя краявіды. |
![]() |
- / Антанелло Матраццо ( Italy, 2 min)
Эксперыментальная анімацыя; Праект аналагічны з Karma 1, прэзентаваным на Біенале ў Венецыі, у 2011 годзе, Pneuma(подых) даследуе рысу, паміж нерухомасцю і змяненнем, дэталёва пададзенай у выглядзе ствала старажытнага аліўкавага дрэва, проціпаставіўшы мадэль твару пажылога фермера і вылучаючы на пярэдні план іх павольныя мутацыі. Магчыма, з-за разнаякіх форм іншых раслін, дрэва амаль эквівалентна несвядомай чалавекаватасці, параўнімым з маршчыністым тварам фермера. Прыняцце форм твару з выгінаючыміся драўлянымі формамі ствараюць метафары для ахвяр такіх форм жыцця як чалавек—дрэва. Натуральныя формы істотных сімвалічных значэнняў паглынаюцца бязлітасным колазваротам прыроды, дзе ўсё зменліва і нішто не збурана |
![]() |
Адзiнства / Ян Мажэтыч ( Slovenia, 1 min)
Падчас анархіі лічбавай памяці, мы ледзь можам адрозніць калекцыянера ад калекцыі, бо людзі і падзеі злучаны і змешаны разам. Усё робіцца часткай невыразнага і самотнага сучаснага мноства. |
![]() |
Аднаго гульца не хапае / Лэй Лэй ( China, 4 min)
Удзельнікі гульні ў маджонг сутыкаюцца з непрыемнай сітуацыяй: не хапае апошняга гульца. Тройца змушана чакаць і моўчкі ліць слёзы. Але яны вераць, што чацвёрты гулец прыйдзе. Яны накiравалi позіркі да нябёс у чаканні дзіва. |
![]() |
Паўстанне / Цішыня / Базіната ( Belarus, 14 min)
Шэсць прасторава-часавых гісторый: мінулага, сучаснага і будучага. |