Праграма музычнага відэа "Visual Music"
15 красавіка, 23:00 - Паб-клуб "Графіці", зав. Калініна, 16

Please, Kill Me. B-Movie. Almost Famous. I Need More. Open Up & Bleed. Hair. CBGB's. 24 Hour Party People. Control. Quadrophenia. Ex-Drummer. The Blues Brothers. Wayne's World. Six-String Samurai. Rocky Horror Show. Здорово и вечно. I'm Not There. Trainspotting... все книги и фильмы о музыке. Все, без чего наш внутренний мир был бы неполным. Больше, чем саундтреки. Больше, чем кино. Больше, чем музыка. Ночь, когда не отличишь киномана от меломана. Открой свои глаза и уши. За пультом в эту ночь DJs POGODINA + SCARLETT.

15 апреля, пятница (+ каждую пятницу) 60 000 (чек-бар = шот) пер. Калинина, 16 - бар Граффити

Жгі, бабуля / Грэгары Марэль, Алівіер Кавальчук ( Spain, 6 min)

"Жгі, бабуля", ці як нічым не прыметнае на першы погляд чаяпіцце трох пажылых дам можа стаць пачаткам файнага вечара, як у любога з іх унука... Вясёлае старэнне ў дзеянні!

Paperface - Чалавек з вялікай літары / Крысціян Вісэнфэльд ( Chile, 4 min)

Музычнае відэа пра ўсіх, хто калі-небудзь марыў стаць рок-зоркай. Відэа было цалкам зроблена ўручную з выкарыстаннем мініяцюр і праекцый. Песня напісана брытанскім спяваком Paperface і выканана ў жывую з удзелам аркестра.

Лацідас / Жульет Шапаль ( France, 5 min)

Падарожжа ў сусвет танцоркі фламенка. Яе пошукі ўласнага спосабу выканання танца, які, апроч традыцый і канонаў, адлюстроўвае і яе індывідуальнасць. Шлях да сучаснага фламенка.

Čisté Tvary - Удыхаць серу / Марыян Врэдык ( Slovakia, 5 min)

Спачатку мы бачым чатырох персанажаў у дзіўных масках. Яны брыдуць па бязмежных прасторах, толькі косткі мёртвых жывёл пападаюцца ім на шляху. Хутка чорна-белы свет расцвітае фарбамі чароўнай ночы. Аўтар гэтай анімацыі натхняўся шаманскімі малюнкамі і першабытнымі рытуаламі.

Abiadura / Соня Эстэвез Фэрнандэз ( Spain, 5 min)

Abiadura - кароткаметражны фільм пра тое, як хуткасць уплывае на наша жыццё. Гісторыя паказана вачыма пасажыра, які адпраўляецца цягніком. Пры стварэнні фільма былі выкарыстаны выключна адкідныя матэрыялы, напрыклад кардон, тканіна, папера ці пластык.
Створанае спецыяльна для гэтай анімацыйнай працы музычнае суправаджэнне было запісана з дапамогай інструментаў, зробленых з перапрацаваных матэрыялаў.
Фільм ставіць мэтай прапанаваць гледачам паэтычнае бачанне стану сучаснага чалавека.

Хутчэй, вышэй, мацней / Фелікс Джэйкаб Дайман ( Germany, 3 min)

Эксперыментальная анімацыя "Citius, Altius, Fortius" (лац. "Хутчэй, вышэй, мацней" - алімпійскі дэвіз) даследуе ўзаемадзеянне абстрактных формаў і рухаў. Як працэс руху можа быць візуалізаваным? Якая ступень абстракцыі дазваляе камунікаваць з гледачом? Рух знакамітых алімпійцаў быў пераведзены ў 3D лічбу пры дапамозе тэхналогіі адсочвання руху і ратаскапіі арыгінальных кадраў Алімпійскіх спаборніцтваў. Рухі камеры і хуткасць прайгравання кадраў былі адаптаваны, рухі спартсменаў былі адноўлены кадр за кадрам. Спецыфіка кожнага віду спорту адлюстравана ў візуальнай мове і ў ілюстрацыях камбінацый рухаў.

Мока / Марта Шыманьска ( Poland, 4 min)

Мока — дынамічны аповед пра формы, колеры і арнаменты. Гэта варыяцыя на тэму палінезійскага міфу пра Стварэнне Свету. Гісторыя першых бацькоў, першых закаханых расказана праз рознакаляровыя мастацкія і музычныя ўражанні. Арнаменты дыхаюць жыццём, гіпнатызуюць і змяняюць персанажаў.

Fisz Emade Tworzywo - Пыл / Марэк Скшэч ( Poland, 5 min)

Дэвід — дваццацігадовы фермер з вёскі ў правінцыі Малапольскі. Кожны дзень ён працуе на трактары на сваім кавалку зямлі. Пасля напружанай працы ён аддаецца сапраўднаму запалу — танцам. Разам з сябрамі Дэвід бавіць свой вольны час за паляпшэннем дзёрзкага электра танца. Гэты танец з шырокімі кругавымі рухамі, якія выконваюцца ў агрэсіўнай ці нават вар'яцкай манеры. Увесь тыдзень малады фермер рыхтуецца да суботняга вечара, калі настае час высвятляць, хто лепшы танцор у вёсцы.

Sizarr - Baggage Man / Маціяс Гэрдзінг, Дэніс Калкьююн ( Germany, 5 min)

Успаміны праследуюць нас на працягу ўсяго нашага жыцця. Яны фармуюць нас, робяць нас такімі, якія мы ёсць сёння. Насільшчык запрашае вас у падарожжа па ўспамінах аб няпростых гадах юнацтва.

Sirotkin - Уяўны пілот / Аляксей Тамілаў ( Russian Federation, 5 min)

Небяспека ад кантакту з людзьмі, а таксама надыход жаху ад яго, кантакту, пазбягання, калі навакольныя людзі пачынаюць здавацца выродлівымі, і не відаць прыгажосці

Ralf Hildenbeutel - Дыска / Барыс Сівальд ( Germany, 2 min)

"Дыска"" — другое відэа з апошняга альбома Ральфа Хільдэнбойтэля "Настроі". Відэа, якое выканана ў тэхніцы ратаскапічнай анімацыі, працягвае тэму візуалізацыі танца.
Для музычнага відэа было створана 1250 малюнкаў на паперы.

Helios - Абдымкі / Шон Пэкналд ( United States of America, 5 min)

Адносіны — гэта ня лёгка, асабліва ў наступныя 30 год.

Takeshi Nakatsuka - Японскі хлопец / Хіраноры Сугі ( Japan, 5 min)

Музычнае відэа "Японскі хлопец"