Беларуская конкурсная праграма
17 красавіка, 21:20 - Кінатэатр "Цэнтральны", пр. Незалежнасці, 13

Беларускае кіно ёсць! СРМ даказвае гэта не словам, але справай. мы прадстаўляем вам адразу 2 праграмы - конкурсную і пазаконкурсную. вы ўбачыце як у Беларусі любяць, растаюцца, сталеюць, святкуюць Дзень Нараджэння і Новы год, жэняцца, граюць музыку і змагаюцца за сваё шчасце. Прыходзьце і пераканайцеся, што гэта ўсё на самай справе пра нас!

Кошт квіткоў у кінатэатры "Цэнтральны" - 35 тысяч.

Невядомы мужчына / Дзмітры Дзядок ( Belarus, 18 min)

Гісторыя тыповага "дзядзькі", падгледжаная АРЧ - псеўданім беларускага мастака, які прэпаруе навакольную рэчаіснасць с той жа стрыманасцю, з якой рэальны ўладальнік гэтага імя і прозвішча прэпаруе сваіх ахвяр. АРЧ таксама жыве ў гэтым свеце, але не чакае ад яго сюрпрызаў. Падпрацоўваючы санітарам у моргу, ён добра ведае, які сюрпрыз прыгатавала жыццё ўсім нам.

Шчаслівыя дні / Марыя Монакава і Дзмітрый Ляўкоўскі ( Belarus, 15 min)

Антон, расчараваны ў сваім асабістым жыцці, едзе на прыроду, каб разабрацца са сваімі пачуццямі. Але здараецца так, што дзяўчына, якая была яго першым каханнем, таксама вырашыла пабыць у адзіноце. Антон размяшчаецца на ўзлессі, як раптам чуе знаёмы крык...

Шлях да сонца / Яўген Лыткін, Максім Малахаў ( Belarus, 19 min)

Адзін дзень з жыцця беларускіх музыкаў у правінцыі і сталіцы.

І шчасце / ( Belarus, 11 min)

Яўген навучаецца ў другім класе школы, дзе дзеці з аутызмам навучаюцца ў інтэграваных класах са звычайнымі дзецьмі. Мы правядзем 1 верасня разам з ім і яго маці, якае распавядзе пра свайго незвычайнага сына і звычайнае шчасце

Вялікая Казява і маленькая Казяўка / Дзмітры Шэстапалаў ( Belarus, 4 min)

Гісторыя пра тое, як вялікая Казява выпадкова сустрэла маленькую Казяўку. Яны пасябравалі, і гэта сяброўства дапамагло ім убачыць свет і адзін аднаго зусім па-іншаму.

Мульт пра вяселле / Аляксандра Падкапаева, Марыся Тульжанкова ( Belarus, 3 min)

Мультфільм створаны на падставе этнаграфічных матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцыі маладзёвай краязнаўчай арганізацыі "Талака" ў Брагінскі раён Гомельскай вобласці. Мультфільм з'яўляецца дапаўненьнем да кніжкі "Рэцэпт традыцыйнага вяселля" і перадае вобразы традыцыйнага вясельля Брагіншчыны.

ОБНЦБНЧА / Максім Лушчык ( Belarus, 9 min)

Энцыклапедыя "перабудовачнага" дзяцінства.

Дзень нараджэння ў Менску / Мікіта Лаўрэцкі ( Belarus, 27 min)

Ягор другі год запар кідае вучобу ў ЕГУ і вяртаецца ў Менск. Праз такую безадказнаць ён сварыцца з маці і сыходзіць з дому; пазней увечары ён сварыцца са сваёй дзяўчынай. У Ягора не застаецца ні грошай, ні даху над галавой. З набліжэннем двадцацігоддзя яго адольвае меланхолія...