Альтэрнайтыўны погляд на тое, што такое кіно і хто мы такія. Гэтая праграма не для уразлівых глядачоў і нават для падрыхтаваных гэта будзе сапраўдны “экспірыэнс”. Візуальная філасофія. Хто мы такія, дзе мы жывем, як мы жывем і што мы адчуваем? На гэта паспрабуе адказать эксперыментальная праграмма гэтага году.
Кошт квітка на 2 паказы ў ЦСМ гэтым днём - 40 тысяч.
![]() |
Вынаходніцтва пустэчы / Ле Тэксье ( France, 7 min)
Людзі былі нашымі бацькамі, нашымі пастырамі і нават нашымі забытымі дзецьмі. Хто мы такія? |
![]() |
Калізейдаскоп / Наталля Рыс ( Russian Federation, 1 min)
... трохі Апакаліпсісу. |
![]() |
Манатоннасць / Крыстоф Бакур ( France, 3 min)
Погляд Роршаха на архітэктуру Мінска. |
![]() |
Дрэйф па Манатанака / Майкл Лайонс ( Japan, 4 min)
Б.П.В. Больш сумна, але мудра. Пераўтварайся. Завалодай кампаніяй. |
![]() |
Я як нехта іншы / По-Янг Чанг ( Taiwan, Province of China, 14 min)
У кватэры жывуць шэсць чалавек. Першым з'яляецца Спячы, які робіць пяць дублікатаў. Калі калі яму сніцца адзін з іх, іншыя вымушаныя знікнуць. Хто такі гэты Спячы і хто такія іншыя? Іншыя спрабуюць збегчы з сноў, каб выратаваць сваё жыццё і стаць самімі сабой. |
![]() |
Песня пра разумны горад Сонгда / Сільвія Уінклер, Стэфан Кеперль ( Korea, Republic of, 6 min)
Іх пабудавалі на прыватызаванай зямлі, імі кіруе адна кампанія, іх фінансуюць міжнародныя інвестары. Гарады становяцца прадуктамі, арыентаванымі на рынак, якімі гандлююць. Але людзі знаходзяць дасціпныя спосабы барацьбы з гэтым. Давайце паразважаем на дадзеную тэму пад спакойную хард-рок мелодыю ў адной са свабодных эканамічных зон Паўднёвай Карэі - Нью-Сондга-Сіці. |
![]() |
XYX / Саша Ігнатовіч, Каця Дробыш, Том Гамізэль ( Slovenia, 4 min)
Што ёсць чалавечае цела? Чаму некаторыя часткі мы лічым прыгожымі, а іншых саромеемся? Ад чаго залежыць успрыманне нашых уласных целаў, і каму яны належаць? Фільм «XYX» - гэта аўдыёвізуальнае падарожжа па чалавечым целе, яго культурнае ўсведамленне, візуальнае і фізічнае ўспрыманне формы і тэкстуры. Фільм раскрывае ўзаемасувязь паміж сэксуальнасцю і целам праз візуальнае даследванне цялесных табу, разбурае агульнапрынятыя сэксуальныя вобразы і імкнецца змяніць уяўленне аб візуальным кантэксце і сэксуальным бачанні цела. |
![]() |
Вярчэнне / Оэн Хіні ( Ireland, 6 min)
Створаны ў натхненні творчасцю Эдварда Мэйбрыджа, "Кручэнне" — гэта фільм-танец, які вывучае цыклічную прыроду і паводзіны сучаснага грамадства. |
![]() |
Адзіночны#Двайны#Трыйны / Антанэла Міньёне і Крысціана Панепучча ( Italy, 9 min)
#Адзіночны #Двайны #Трайны — гэта танцавальны фільм пра траіснасць, успрыманне і чалавечую прыроду. Канцэпцыя трыяды, або тройцы, існуе ва ўсім свеце на працягу бясконца доўгага часу. Гэты сімвал шырока распаўсюджаны ў розных філасофскіх, рэлігійных і навуковых сістэмах. Канцэпцыю тройцы можна разглядаць як ключ да цэласнасці і ўзаемасувязі ўсяго, што існуе. |
![]() |
Даследаванне сутнасці з фігурамі ды гукамі / Рык Нібе ( Italy, 4 min)
Кароткі агляд хатніх абставін з людзьмі, якія згубіліся сярод рэчаў. |
![]() |
Электрыфікаваны Езус / Хіяш Танмой і Мрыгнаксекар Гангулу ( India, 12 min)
Пасля гістарычнага вердыкту, які быў вынесены Вярхоўным судом Індыі ў адпаведнасці з артыкулам 377 Крымінальнага Кодэксу "Ненатуральныя злачынствы", "ненатуральны" мужчына ўсведамляе, што знаходзіцца ў палоне галюцынацый. Ён бавіць час са сваёй "ненатуральнай" марай, як старамодны пісталет, які мроіць стрэліць апошні раз. Ён жадае свабоднага кахання, якога аднойчы Гітлер жадаў для сваёй Германіі. У замагільным свеце, за мяжой Дабра і Зла ёсць сад, дзе чалавек сустракае свае каханне. |
![]() |
Фотакрупінкі / Торстэн Фляйш ( Germany, 5 min)
Асобныя элементы носьбіта візуальнай інфармацыі былі аддзеленыя адзін ад другога для стварэння альтэрнатыўных візуальных рэагентаў. Паўтор (у часе і прасторы [і пры стварэнні]) выступае ў якасці злучнага звяна, неабходнага, каб прывесці бязладныя часціцы ў рух і намаляваць ва ўяўленні залатое сячэнне. |
![]() |
Мёртвая рыба з Берліна / Марсель Бэк ( Germany, 9 min)
Паўсядзённае жыццё мёртвай рыбы, і наадварот. "Мёртвая рыба з Берліна" — гэта павага да знакавых дакументальных кароткаметражных фільмаў, а таксама візуальная і гукавая амбіграма, якая падкрэсліваецца класічнай п'есай Эрыка Саці "Gnossienne № 1". |
![]() |
Уцекачы / Ранджыт Сінгхарайя ( Sri Lanka, 4 min)
Змярканне, нехта бяжыць праз лес. Пачынаецца авіяцыйная атака. Удалечыні раздаюцца стрэлы. Мы чуем размову мужчыны і жанчыны. Ён набліжаецца да іх... |