Р Е Г Л А М Е Н Т

ШТОГАДОВАГА МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ КАРОТКАМЕТРАЖНЫХ ФІЛЬМАЎ «CINEMA PERPETUUM MOBILE»

Чацверты штогадовы міжнародны фестываль незалежнага кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile» — некамерцыйнае культурнае мерапрыемтсва. Аргкамітэт фестывалю складаецца з супольнасці энтузіястаў-кінаманаў kinaklub.org, адданых каштоўнасцям няспыннай свабоднай кінатворчасці.

Мэты фестывалю:

Ідэя фестывалю, згодна з яго назвай, прысвечаная раскрыццю вечных тэмаў. Вечнасць тэмы вызначаецца яе бясспрэчнай агульназначнасцю і гуманістычным пафасам. Але ў пытаннях вечнага важны і цвярозы, і свежы погляд, таму нам важныя як традыцыйныя, так і новыя інтэрпрэтацыі вечных пытанняў, вітаецца ўвесь спектр кінематаграфічных формаў — ад нямога да эксперыментальнага кіно.
Стаць удзельнікам фестывалю могуць усе, хто прымае прынцыпы і ідэі фестывалю, выкладзеныя ў рэгламенце, незалежна ад месца пражывання, ўзросту, колеру скуры, росту, вагі, сямейнага стану і сексуальнай арыентацыі. Неабходнай умовай удзелу ў фестывалі з’яўляецца наяўнасць заяўкі на ўдзел у фестывалі і гатовага фільма.
Фестывальныя паказы і вызначэнне пераможцаў адбудуцца ў красавіку 2015 года адначасова ў Мінску ды іншых населеных пунктах нашай планеты, аб’ядноўваючы вакол сябе ўсё большую колькасць тых, хто любіць глядзець добрае кіно і не чужы глабальным праблемам чалавецтва.

Удзел у фестывалі не прадугледжвае выплаты ўзносаў.

Адбор фільмаў і паказы

Адбор фільмаў у конкурсную праграму здзяйсняецца на падставе адзнак, пастаўленых фільму на адкрытых і закрытых папярэдніх праглядах чальцамі Аргкамітэту і гледачамі (валанцёрамі-кінаманамі, неабыякавымі да прынцыпаў супольнасці kinaklub.org)

На папярэдніх праглядах фільмы будуць ацэньвацца па дзесяцібальнай шкале. Адзнака фільма будзе складацца з сукупнасці балаў, пастаўленых чальцамі Аргкамітэту і гледачамі-валанцёрамі.

Аргкамітэт уключае ў конкурсную праграму фільмы, што атрымалі высокія адзнакі на папярэдніх праглядах, а таксама, фільмы, што, па меркаванні Аргкамітэту, з’яўляюцца высокаякаснымі і высокагуманістычнымі.
У праграму фестывалю, акрамя конкурсных паказаў, уваходзяць пазаконкурсныя — тэматычныя паказы разнастайнай праблематыкі. Праграмы і тэмы пазаконкурсных паказаў складаюцца чальцамі Аргкамітэту.

Фестываль мае сеткавую структуру, яго паказы праходзяць адначасова ня толькі ў розных гарадах Беларусі, але і па ўсёй Галактыцы.  Для паказаў у розных прыязных да фестывалю  кінасупольнасцях будзе адабраная адмысловая праграма з конкурсных і пазаконкурсных фільмаў агульнай працягласцю каля 1 гадзіны 30 хвілінаў.

Парадак вызначэння пераможцы

Конкурсная праграма фестывалю ўключае ў сябе наступныя секцыі:

У журы фестывалю ўваходзяць прадстаўнікі незалежнага кінематографу з усяго свету.
Журы вызначыць лепшую працу конкурснай праграмы ў кожнай секцыі, а таксама лепшы беларускі фільм. Таксама будуць абраныя лепшыя фільмы па выніках глядацкага галасавання.

На падставе меркавання журы Аргкамітэт узнагароджвае лепшыя фільмы ў наступных намінацыях:

Патрабаванні да фільма

Да ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы працягласцю ня больш за 35 хвілінаў, створанныя не раней за 1 студзеня 2013 года. Колькасць работ ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная. Удзельнік, што падаў заяўку, мусіць гарантаваць сагляданне аўтарскіх правоў на дасланыя творы. Уся адказнасць за сагляданне аўтарскіх правоў ляжыць на ўдзельніку. Арганізатары маюць права камерцыйнага выкарыстання фільму толькі падчас правядзення фестывалю.

Працоўныя мовы фестывалю: англійская, беларуская, руская.

Кожная праца мусіць суправаджацца асобным файлам субтытраў на англійскай мове ў фарматах SRT альбо SUB, выкарыстанне іншага фармату субтытраў магчымае толькі па ўзгадненні з Аргкамітэтам. Файл фільма мусіць быць прадастаўлены для перадпраглядаў у фармаце MPEG-4 (кадэк h264, h265, x264 альбо аналагічны) альбо OGG (кадэк Theora альбо аналагічны) памерам да 1 GB. Выкарыстанне іншых фарматаў магчымае толькі па ўзгадненні з Аргкамітэтам. У выпадку, калі фільм будзе адабраны ў адну з праграмаў, Аргкамітэт можа запатрабаваць фільм у лепшай якасці.

Для удзелу ў фестывалі неабходна  забяспечыць Аргкамітэту наступныя матэрыялы:

1. анкета ўдзельніка;

2. файл фільма;

3. файл субтытраў.

Матэрыялы магчыма адправіць як па інтэрнэце, так і звычайнай поштай. Для гэтага неабходна адправіць спасылку для спампоўвання фільма і  файл з адсканаванай анкетай з вашым подпісам на электронны адрас info@filmfest.by
Анкета ўдзельніка запаўняецца анлайн па спасылцы http://filmfest.by/submit. Запоўненая анлайн анкета аўтаматычна адпраўляецца на ўказаны ў анкеце электронны адрас; яна мусіць быць раздрукаваная, адсканаваная і дасланая на электронны адрас info@filmfest.by

Пры неабходнасці дыск з фільмам і заяўкай можна даслаць па адрасе:
Мартынюку А., Cinema Perpetuum Mobile
a/с 74
220050, Мінск
Беларусь

==============
Martyniuk A.,
Cinema Perpetuum Mobile
PO Box 74
220050,
Minsk Belarus

На канверце пажаданая пазнака «No commercial value, for cultural purposes only». Дасланыя дыскі не вяртаюцца.
Адпраўка матэрыялаў, што патрабуюць мытнага афармлення атрымальнікам, пасродкам экспрэс-пошты можа здзяйсняцца толькі па ўзгадненні з Аргкамітэтам.

Тэрміны падачы работ.

  Апошні дзень адпраўкі фільмаў – 15 лістапада 2014. Прыём работ пасля гэтага тэрміну здзяйсняецца толькі па ўзгадненні з Аргкамітэтам.
Фільмы, адпраўленыя пазней за ўказаны тэрмін, лічацца пададзенымі на наступным фестываль «СРМ».